Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


„Як толькі воўк у стадзе забуяніць
І абіжаць авечак станець —
Дык ў праве кожная тады аўца,
Схапіць за карк крыўдзіцеля — ваўка,
І ў суд яго ураз даставіць
У лес суседні, або бор“.
Няма ў законе што прыбавіць ці убавіць!
Аднак-жа бачым мы да гэтых пор,
Што будзь аўца атветчык ці „ісцец“ —
Няма ратунку для авец!
І хоць ваўком зладзействы ня спушчаюць,
Пахуль віноўнага дазнаюць
І кару нейкую яму дадуць —
Ваўкі авец як кралі, так крадуць!

Млынар і куры.

Запруду ў млынара вада размыла.
Бяда-б ня надта страшнай была,
Калі-б адразу крыху патрудзіцца
Млынар аднак-жа сьпіць, не клапаціцца.
Тымчасам з кожным днём вада
Мацней цячэ. Урэшце — б‘е ўжо як з вядра,
„Гэй, млынар! Устань, прачхніся!
Баржджэй папраўкаю займіся!“
Млынар-жа кажа: глупства гэта!
Яшчэ далёка да бяды,
Ня мора-ж трэба мне вады, —
І гэтай хоціць мне праз лета!