Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


І, не чапаючы нікога у той час,
Пашвэндаўся сабе і ў лес хаваўся.
Казалі, праўда, ўсе тады,
Што сыты, мусіць, быў і не шукаў яды.
Аднак-жа тлумачэньне гэта,
Зусім нельга за правіла лічыць.
Зладзейства — хай сабе ваўкоў усіх прыкмета,
Ды выняткі-ж павінны быць
І у воўчым племені. А ўрэшці —

Дык мусяць і ваўкі што небудзь піць ды есьці.
Дзеля таго, авечак хоць і трэба ратаваць,
Нельга зусім інтэрас і ваўкоў ігнараваць.
Такім вось чынам рада сабралася
І лёсам скрыўджаных авечак занялася.
Паседжаньне у лесе адчынілі.
Як сьлед, з усіх бакоў ўсю справу абудзілі
І наканец — прыдумалі закон.
Быў зьместу вось якога ён: