Перайсці да зместу

Старонка:Байкі (Друцкі-Падбярэскі, 1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Пакуль нічога хто ня мае —
— Ім кожны толькі папіхае.
Блізкі сусед і той сьмяецца!
Пачварай, дурнем ён завецца.
Аб ім гавора хто што хоча,
3 кроку кожнага рагоча.
Крычаць усе паасобку й хорам,
Што і жыць з ім разам сорам!
Калі-ж яму лёс усьміхнецца,
Багацьця, сілы ён даб‘ецца,
Вакол яго вазьня:
Прыяцелі усе! Радня!


Ваўкі і оўцы.

Авечкам ад ваўкоў зусім жыцьця ня стала.
Дайшло ўжо да таго, што наканец,
Авечак лёс начальства пад увагу ўзяла —
І з мэтай ратаваць ад гібелі авец —
Назначыць Раду парашыла.
А як само яно з ваўкамі з родні была,
Дык ваўкі ў раду толькі і папалі.
Канешна — слабыя авец былі надзеі,
Ваўкі каб ад ваўкоў іх ратавалі.
Аднак — ня ўсе-ж ваўкі зладзеі?
Наадварот — прыклады былі, што ня раз
Ля стад вясковых воўк блукаўся,