|
Багацьця, сілы ён дабіўся,
Словам — (ня ведаю прычыны,
Кажуць: пры помачы жанчаны) —
— Індык пайшоў наш у гару.
На‘т быў прадстаўлены цару.
Цару-ж вельмі ён спадабаўся
— Прэмьер міністрам хутка стаўся.
Як толькі прыняў ён партфэлі.
— Ураз усе птушкі паляцелі.
Ледзь ня б‘юцца між сабой,
Усе сьпяшаць на перабой —
Першым каб прад ім зьявіцца,
Ну — хоць-бы толькі пакланіцца!
З першых — певень прыскакаў
І камплімэнт яму сказаў.
— „Пусьціце!“ гагатала гусь:
„Яму я перша пакланюсь!
Мае у тым права прадусім,
Бо-ж гусі ратавалі Рым!“
А вутка — індыку цьвярдзіла,
Што бабка ейная хадзіла,
Па тым двару, дзе яго дзед,
Праходзячы — пакінуў… сьлед.
Зусім, выходзіць, ня чужая
Яна яму. Свая, родная,
Чуць не пляменніца!..
Дык вось на сьвеце як бывае:
У становішчы якая сіла!
Так і цяпер, як здаўна была:
|