Калі вон з Грэцыі павыгналі багоў,
А іх маёнткі людзі дзяліць сталі,
Дык і Парнас на ўласнасьць некаму аддалі,
А той — сваіх пачаў там пасьць аслоў.
Няведаю адкуль, аднак аслы дазналі,
Што з пашы іх прад імі музы карысталі.
І кажуць так сабе: Ня дарма нас
Сюды на месца муз прыгналі!
Прайшоў іх час, і вось Парнас
Нам аддалі, каб мы пяялі!
Дык бачце-жа, — крычыць адзін: ніхто не адставай
А той, хто галасісты — запявай!
Для славы нашай варта пастарацца,
Каб усе маглі пераканацца,
Што лепшы чым у муз-сясьцёр,
Тут будзе наш асловы хор!
А каб ніхто ня зьбіў ў пяяньні нас
Дык на Парнас,
Бяз голасу аслова —
Ня пусьцім мы з пяўцоў нікога.