Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А кватэру замыкае,
Быццам нейкі багацей,
І толькі ўводзіць ў грэх парадачных людзей!

|}



Сапраўдная дружба.

Няпраўду кажуць, што ў наш век,
Ня знойдзе дружбы чалавек,
Ні дапамогі або рады.
Здараюцца й цяпер прыклады
Шчырай і сардэчнай дружбы
І бескарыснай другім службы.
Адзін вось тутка яркі вам
Гэткай дружбы прыклад дам:

Нядаўна ўвечар, (было цёмна).
Падмацаваўшы сілы скромна
І крышку выпіўшы пры тым,
Ішлі завулачкам глухім
Два прыяцелі з вячэры,
Свае шукаючы кватэры.

Здалёку мільгаў дзесь фанар,
Всьліз ў балоце тратуар;
А іх, прызнацца, грэшна цела
З роўнавагай спрэчку мела,
І вось — адзін з іх зачапіўся

Дый бразь! як доўгі — паваліўся!
— Ой, не магу я ўстаць на ногі
Без твае, браток, падмогі!
Ня дай ў балоце каб прапаў!…
З енкам бедны марматаў.

І той на просьбу адазваўся
Падняць прыяцеля узяўся.
Аднак: — як толькі ён нагнецца,
Зараз: і-ік! дый у бок хісьнецца.