Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што-ж?… Сьпі ужо доля мая суровая!
Моцна замкнецца дамавіна сасновая,
Шчыльна засыплюць зямлёй яе людзі,
Адным чалавекам менш толькі будзе!
Быў і няма — страта нязначная,
Ёй не займецца і памяць няўдзячная!

Вось яна… чуецца песьнь бесклапотная,
Госьця палёў, пявуньня залётная.
У сінім паветры на волі купаецца,
Бы серабро — зьвініць, рассыпаецца…
Годзі! Быльлём шлях жыцьця ўжо парос.
Ня трэ’ ужо болей ні песьняў, ні сьлёз

|}



Цяжкое заданьне.

Шэйх, патомак Магамэта,
Мужа славу меў сьвятога.
І яго малітвы сілай,
Шмат хто ласку здабыў Бога.

Вось прыйшлі за тэй малітвай
Да яго, ў сьвятую Мэкку
Ганчар нейкі з земляробам,
Разам што жылі ад веку.

Земляроб да шэйха кажа:
— Дождж мне вымалі у неба!
Бо ў засуху, згінуць нівы,
Застануся я бяз хлеба…

А ганчар злажыў аж рукі:
— Ў дождж — ня высушу пасуду…
Памалісь, каб было суха,
Жабраком іначай буду…