Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам Бог так наладзіў, каб яны няўстанна
Служылі на панскі ўвесь род.
Фэ! як яны брудны, цёмны і п’яны!
Сярмягі дзіравы, ходзяць ў лапцёх.
А хто вінаваты? Ня слухаюць пана —
Вось і карае іх Бог!
Тата мой любіць ахвоту і коні.
Мамка сабачкі кахае.
Халопаў любіць — сам Бог нам бароне,
Іх кожны б'е толькі і лае!…
Вось ўчора: татка мой спаў ў кабінэце,
Яны-жа… Ці-ж можна іх распушчаць? —
Прыйшлі, нарабілі сьлядоў на паркеце:
— „З голаду дохнем!“ — крычаць…

За гэта розгамі былі ўжо біты…
Сапраўды, як буду сама панаваць,
Дык, покуль ня будуць сяляне ўсе сыты,
Спакойна ня лягу я спаць!

Дый сон той ці прыдзе, калі вось згрудзіцца
Галодны народ пры вакне?
Шчэ нейкі страшэнны жабрак можа сьніцца,
Дый схопе у торбу мяне?

А горай баюся, каб Божанька з неба
Ня бачыў, што робім мы тут бедняком
Папросім-жа ў Бога — здароўя і хлеба —
І татцы, і мамцы і мужыком!

|}



З Нікіціна.

Выкапана рыдлем яма глыбокая…
Жыцьцё невясёлае, жыцьцё адзінокае!
Жыцьцё бяссхоўнае і церпялівае,
Жыцьцё, бы васеньняя ночка маўклівае!
Прайшло яно горка, бяз цэлі, дарма,
І бы аганёк той, пагасла, няма!