Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ні Богу сьвечка…

Быў летні вечар. Парна, ціха…
Запаў мне ў сэрца сум і жаль…
Грызьці якоесь стала ліха
І гоніць ўдаль, кудысьці ўдаль…

Пайшоў, куды панесьлі вочы
Каб растрасьці тугу і сум.
І так блукаўся да паўночы,
Казаў той: проста наабум…

Хто вёў, ці проста незнарокам,
У сьценку дзесь упёрся я.
З Збудзіўся быццам. Кінуў вокам:
Старая то была царква.

Ў бажніцы дзьверы мімаволі
Я ткнуўся, хочучы ўвайсьці.
Мо’ тут знайду прыпынак болю,
Устане сум мяне грызьці?

Вж раптам голас, быццам з неба,
Сурова, грозна мне дзяўбе:
— Куды ты прэш? Чаго тут трэба?
Няма тут месца для цябе!

Царквы ты вораг. Закон веры
Ты не шануеш, бы быдлё.
Такім закрыты раю дзьверы!
Проч! нячыстага зяльлё!

Панурыў голаў… Адыйшоў я…
Што-ж: узапраўды можа так?
Мо’ па нябеснаму закону —
Не чалавек я, а быдляк?

Пайшоў ізноў далей бяз мэты.
А боль тугі, адчай ў грудзёх…
Ах! дзець куды цяжар мне гэты?…
Аж раптам бачу: хмызы й лог.