Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сады на вуліцах… Вось працы
Паложана людзкой на гэта!
І выдумкі-ж! Вось хоць карэта —
Бяз коняй прэцца, быццам бес
У яе калёсы ўлез…
А людзям тутка дык здаецца
Надта добра ўсім жывецца.
Усе так весела сьмяюцца,
Беднякоў відаць нямаш,
Усьцяж на вуліцах таўкуцца,
Ні то хвэст, ні то кірмаш…
Ня то на вёсцы — і… куды!

— А ў кунсткамэры-ж ты быў?
Але, хадзілі і туды,
Дзякуй, Шлёмка ўсё вадзіў.

— Патрапіў, значыць? Добра гэта!
Шмат цікавых там прадметаў!
Агледзіў ўсё, ці не? Кажы!

— Усё, а як-жа. Старажы,
Вось што пры ўходзе нас спаткалі,
Усё, як ёсьць, паказалі.

І запраўды ёсьць што пабачыць!
Дык вось: гляджу, а ён тлумачыць.
Агледзіў гэтак ўсё, як сьлед,
На ўсе бакі кожны прадмет.

І дзіў-жа ёсьць на Божым сьвеце!
Вось так ў жыцьці і ня прыкмецім,
З цікавага амаль нічога.
А як зьбярэ хто мала-многа,
Дык ажно рот адчыніш з дзіва
Дый, як той стоўп, стаіш маўкліва!..

— Чакай, чакай! Ты папарадку
Кажы, што бачыў ад пачатку,
— Га! на ўспаміны я, брат, цяжкі!