Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чым больш хто душу чорну мае,
Дык як-небудзь,
Каб ад сябе увагу адвярнуць
І не папасьць ў адказ —
Такі панок ураз
Абвінавачаньні другім кідае…

|}



Індык.

Нек ў час вячэрняе пары,
На панскім птушачым двары,
Вутка, певень і гусь зыйшліся
І крытыкай знаёмых заняліся,

Канешна — ўсіх скрытыкавалі,
(Нашу, ма‘быць, моду ўзялі),
Аднак-жа болей ад усіх —
Цярпеў індык.

— „І грэх і смех
Сказаць каму, што гэты птак,
Ад птушак большы ўсіх дурак —
Дасюль сярод нас сьмее жыць“,
Певень абураны крычыць, —

— Уродзіцца-ж такая брыда,
І паглядзець — барэ агіда!
Ўдавіўся-б я, дальбог-жа,
Каб хоць крыху быў з ім схожы!

— „А пабачце — на насе
Якую штуку ён нясе!
А нязграбайла! Што за хвост!
Уся павадка, які ўзрост!
Гагоча гусь. — „А як надуты, а упарты!
Дальбог — адкінуўшы ўсе жарты —
Трэ’ прызнаць: індык — пачвара.
Хіба з панам нашым пара!“