Перайсці да зместу

Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Малпа і люстра.

Убачыўшы у люстры абраз свой
Мядзьведзя малпа тоўк нагой.
„Пабач, кум, кажа — што за рыла!
Якія строіць міны ды грымасы!
Дальбог, каб з ёю крыху схожа была
Я-б удавілася у той час!

Аднак,
Прызнаць павінен ўсяк,
Што гэтакіх якраз крыўляк
Дзесятак добры набярэцца
Сярод маіх сястрычак ды знаёмых.
Я на’т магла-б назваць усіх імёны…

— Эх, кума! а мне здаецца,
Што чым другіх шукаць-капацца,
Мо’ лепей было-б прост прызнацца,
Што бачыш ў люстры абраз свой…

І, што тут была! Божа-ж мой!
Пачуўшы малпа раду гэту,
Чуць не зжыла кума са сьвету!
На век ён страціў кумы ласку…


Каб паясьніць нам гэту казку
Ня трэ’ прыкладаў шмат шукаць:
Іх можна кожны час спаткаць.