Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі
Зладзейства—хай сабе ваўкоў усіх прыкмета,
Ды выняткі-ж павінны быць
І ў воўчым племені. А ўрэшце, —
Дык мусяць і ваўкі што-небудзь піць ды есьці.
Дзеля таго, авечак хоць і трэба ратаваць,
Нельга зусім інтэрас і ваўкоў ігнараваць.
Такім вось чынам рада сабралася

І лёсам скрыўджаных авечак занялася.
Паседжаньне у лесе адчынілі.
Як сьлед, з усіх бакоў ўсю справу абсудзілі,
І наканец — прыдумалі закон.
Быў зьместу вось якога ён:
„Як толькі воўк у стадзе забуяніць
І абіжаць авечак станець —
Дык ў праве кожная тады аўца,
Схапіць за карк крыўдзіцеля-ваўка,
І ў суд яго ураз даставіць,
У лес суседні, або ў бор“.
Няма ў законе што прыбавіць ці убавіць!
Аднак-жа, бачым мы да гэтых пор,