Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А я вось у сто дзён, дык вырас, як гара!
— Што толку ў тым, што хутка так вялікім стаўся?—
Дуб кажа,-сталецьці я жыву, бо рос памаленьку, нязначна.

А ты вось — хоць вялікі ўжо і, кажуць вельмі, смачны,
І хараством сваім слывеш —
Як хутка гэтак вырас, так хутка і памрэш!


І шмат каму ў наш век,
Трэ’ помніць праўду гэту,
Што чым хутчэй дабіўся „славы“ чалавек —
Тым ён хутчэй і канець ў лету!

|}



„Выбарнае“ начальства.

Воўк неяк за пратэкцыяй лісіцы,
Якая сябравала з самай львіцай,
Прасіў ў Льва-Цара
Яго назначыць старастай авечага двара.

Аднак, дзеля таго, што кандыдат
Ня надта добрай славай карыстаўся,
Леў выдаў свой загад,
Каб сход скаціны ўсей сабраўся.
Бо ўжо і між зьвяроў

Пануе нашых дух часоў:
Рашае большасьць галасоў.
Дык вось, на сходзе й леў,
Даведацца аб тым хацеў,
Якую большасьць воўк:
Ці за сябе, ці проці меў.

І вось — сабраўся сход.
Спрачаецца, шуміць народ,