Перайсці да зместу

Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык аж пыхціць, узад ўсё пнецца.
Для іх запражкі
Вось не здаваўся надта цяжкі,
Дый кожны з іх вельмі стараўся,
А воз на месцы заставаўся.

У чым тут справа, што і як,
Гдзе віна — судзіць ня нам,
Ды вось аднак—
Той воз дагэтуль стаіць там.


Калі няма ніякай згоды,
Між сябраў нат аднэй пароды,
Ня пойдзе справа іх на лад
Ані ўперад ані ўзад;
І хай зрабіць яе ня штука —
Ня дзела выйдзе — толькі мука!

|}



Аслы на Парнасе.

Калі вон з Грэцыі павыгналі багоў,
А іх маёнткі людзі дзяліць сталі,
Дык і Парнас на ўласнасьць некаму аддалі,
А той сваіх пачаў там пасьць аслоў,

Ня ведаю адкуль, аднак, аслы дазналі,
Што з пашы іх прад імі музы карысталі.

І кажуць так сабе: Ня дарма нас
Сюды на месца муз прыгналі!
Прайшоў іх час, і вось Парнас
Нам аддалі, каб мы пяялі!

—Дык бачце-жа,—крычыць адзін: ніхто не адставай,
А той, хто галасісты — запявай!

Для славы нашай варта пастарацца,
Каб ўсе маглі пераканацца,