Перайсці да зместу

Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гледзячы, як гаспадар з ім б'ецца,
Прахожы аж за брух бярэцца,
І з рогатам даз ўсяк раду:
Той—„цягні“—другі —„пхні з-заду“!

Аднак-жа, ўсё выходзіць дрэнь:
Асёл здубеў, стаіць, бы пень.

Урэшце неякі прахожы
Кажа: „Тутка не паможа,
Ані біцьцё, ні папіханьне,
Іншае тут трэ’ стараньне.

Упартасьць каб асла зламіць,
Трэба фартэлю ўжыць;

Ён дурны, хоць і ўпарты,
Дагэтуль строіць з вамі жарты,
Паказвае свой тым задор,
Што робіць ўсё наперакор.

Дык вось, асла ісьці каб змусіць
Далей праз мост,
Яго узад цягнеце вы за хвост.

Яго напэўна гэта скусіць
І, каб на злосьць вам зноў зрабіць —
жыва ўперад пабяжыць“.


Гаспадар галоў чухнуў,
За хвост халіўся, пацягнуў.

Асёл зірнуў,
Вушамі стрыгануў,
Уперад з усіх ног пусьціўся,
Аж пыл стаўпом з-пад ног круціўся…

І гаспадар не аглянуўся,
Як мост ў іх з-заду апынуўся.—


Добра і ўпартых за нос водзяць,
Калі ў іх глупоце саюзьніка знаходзяць.

|}