Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І кажа: што у вас за шум?
Сябры! я-ж ваш стары і сват і кум,
Прыйшоў да вас цяпер мірыцца.
Даволі нам ужо сварыцца!
Забудзем прошласьць, зробім згоду!
Я прыкрасьцяў ужо народу
Рабіць ня буду, ў тым клянуся!
На’т болей — я за вас бяруся
З другімі на сьмерць ваяваць,
Ад ўсіх ваўкоў абараняць.
І воўчай клятвай вам сьцвярджаю,
Што я…
— Перапрашаю!
Тут лоўчы спыніў воўка мову:
— Я ўжо стары і воўка слову
Наколькі верыць — добра знаю!
Дзеля таго вось звычай маю:
З ваўкамі гутарыць аб міравой —
Садраўшы скуру. з. іх далой!


Сказаўшы так —
Лоўчы на ваўка пусьціў сабак…

|}



Конь і сабака.

Раз неяк, служачы ў гаспадара аднога,
З сабакай конь спрачацца крэпка сталі,
„Ня сталася-б, дальбог, нічога,
Каб і з двара цябе прагналі“.
Сабака кажа: „вось вялікая тут штука —
Вазіць або гараць!
А ў гэтым — ўся твая навука,
Пра здольнасьць іншую дагэтуль ня чуваць.
Ці-ж можаш ты са мной раўняцца?
Павінен днём за стадам я ганяцца,
Ўначы — дабытак ўвесь абараняю
І гэтак ні мінуты спакою я ня знаю“.