Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзін — пырне у бок рагамі,
Той зубам ірване, а той—капне нагамі…

— Ну ты-ж напэўна льву ня сьмеў
Капытамі сваімі дацца ў знакі?
— А што я горш ад іншых, ці мо’ леў
Чакаць меў ад мяне падзякі?

Праўда, я перад усім
Стараўся не спаткацца з ім.
Аднак хоць з ім я й ня сустрэўся,
Ды страху шмат і я наеўся!

Жарты—гэткі страшны зьвер!
Дык як-жа хочаш, каб цяпер —
Калі бяз сілы ён застаўся
І я за страх з ім ня сквітаўся?

Само сабой, насколькі мог
Пазнаць яму даў сілу ног;
І брыкнуў падыйшоўшы скрыта:
Хай ведае асьлінае капыта!


У подленькіх людзей заўсёды так бывае:
Пакуль уладу хто і сілу мае —
Яго баяцца,
Наровіць кожны падабацца,
Прад ім жывое усё ледзь дыша…
Калі-ж лёс яму не дапіша,
З вышыні уніз спадзе
І апынецца у бядзе —
Дык подлая душа ураз імкнецца,
Бы той асёл у байцы гэтай, —
З былым веліччам каб сустрэцца
З аднэй нікчэмнай сваей мэтай:
Бяз дай прычыны ў знакі дацца —
З бяды ягонай насьмяяцца…

|}