Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І праўда: Чым ішлі далей,
Брахня ставалася цішэй;
Па аднаму сабакі заціхалі,
А за ваколіцай — зусім адсталі.


Людзкая злосьць такі-жа звычай мае:
Ўсё незнаёмае ды значнае — брахнёй варожай спатыкае.
Калі, аднак, на брахуноў увагі не зьвяртаць
— Перастаюць брахаць.

|}



Хворы леў і асёл.

Адкулечка разумная брыдзеш ты галава?
Спаткаўшы нек асла ліса спытала
— Ды вось, вяртаюся ад льва.
Ну, кумачка, для нашага сьвірэпнага цара
Прышла паскудная пара:
Стары цар-леў —
Відаць сьмяртэльна захварэў:
Ўся моц яго ужо прапала,
Ляжыць у яме, бы калода —
І між зьвярынага народа —
Ужо няма яму увагі ні пачота:
Рабі з ім кожны, што каму ахвота!
Падумаеш: яшчэ нядаўна так было—
Прад ім траслося, што жыло,
Рыкне — дык зараз хто куды
Ўцякаюць зьверы, поўныя жуды.
Хаваюцца усе, каб не папасьць на вочы…
А сяньня вось, зусім ня тое:
Леў стаў, бы дзіцянё малое,
І з самай раніцы да ночы
Вакол яго натоўп, вазьня:
Ўсе зьвяры тут, ідзе грызня,
Затое, каб бліжэй прабрацца,
За ўсё старое расквітацца: