Праз вёску раз прыяцелі два йшлі
І гутарку паважную вялі.
Аж раптам тут з-пад падваротні,
Сабака кінуўся на іх.
За ім другі, там болей. І у міг —
З усіх двароў сабак зьляцелася з паўсотні,
Кідаюцца, ірвуць,
Зусім праходу не даюць.
Адзін з прыяцеляў кія шукаць пачаў.
„Пакінь“ — другі яго ўстрымаў.
„Кіём сабак ты ня уймеш,
А толькі болей раззлуеш.
Натуру я сабаччу знаю,
І свой на злосьць іх спосаб маю:
Спакойна пойдзем і на зьвягу,
Зьвяртаць ня будзем мы увагу.
Яны йшчэ крыху пазлуюцца,
Пабрэшуць ды і разьбягуцца“.
|