У нас заскачуць цяпер горы
І лес пачне нам падпяваць,
Як пекна ўсе пачнем іграць“!
Паселі, згодна з малпы казам,
Ў смыкі ударылі ўсе разам.
Кіруе ўсімі малпа жыва…
Але вось дзіва:
Няма зноў ладу з іх музыкі!
Выходзяць піскі, роў і зыкі.
Аж рэхам енчыць увесь лес,
Як быццам пакутуець бес…
На гэты гвалт і кавардак —
Зьляцеў аж з пушчы салавей,
Тут ўсе бягуць к яму хутчэй:
— „Браток! ты ў музыцы мастак!
Парадзь, як лепей нам тут сесьці,
Каб музыкантаў здабыць чэсьці,
І гонару і славы тэй,
Што маеш ты, брат салавей!“
— „Эх, браткі! скажу вам сьмела,
Тут не ў мясцох сядзеньня дзела!
Замест шукаць, як дзе садзіцца —
Перш іграць трэ’ навучыцца.
У вас з канцэртам будуць мукі,
Няма-ж талентаў, ні навукі!
Дзеля таго, лепш ня іграйце,
Струмэнты кінце ды ўцякайце,
Пакуль за тое вас ня білі,
Што кавардак вы тут зрабілі“…
|}
Даніна. У старасьці ўладыка — леў |