Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эх! каб у сям’і беларусаў,
З добрай волі, ці з прымусу,
Лёгіку пчалы прынялі —
Працаваць усе дружна сталі!…
..............
Многа-б можна тут сказаць,
Ды „лідэраў“ — каб не злаваць,
Паставім лепей тут мы точкі!
Самі дакончыце, паночкі!

|}



Канцэрт.

Мішка-касалап, асёл,
Блазнота-малпа і казёл
Уздумалі канцэрт нек даць.
Ім зьнекуль удалось дастаць
Па ліку іхняму якраз:
Дзьве скрыпкі, альт і контрабас.
Былі у іх канешна й ноты:
І вось каб паказаць пякноты
І музыкі свае мастацтва, —
Шаноўнае ўсё брацтва
Уселася на пожні пад дубкамі
І дружна ўрэзала смычкамі.
Піскнулі скрыпкі, гуднуў бас…
І самі ўцямілі ураз,
Што нек канцэрт ім не ўдаецца…
Вось малпа правіць тут бярэцца,
І кажа: „Ўдасца наш канцэрт,
Калі ў нас будзе дырыгэнт.
Каб ведаць, — добра йдзе ці не —
Глядзеце пільна на мяне.
Ну, вось: раз-два! распачынайце,
Дый толькі, бачце: ў такт іграйце!“
Ізноў пілікаць ўсе пачалі.
Глядзяць на малпу (ўжо бяз нот),
Аж вушы ў саміх затрашчалі: