Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


20 * * *

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсевае.
Цішыня агартае мне душу!
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варушэ — калышэ,
Міла бомы сьмяюцца ў цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!