Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


16 ВОЗЕРА.

У чарцы цёмнай і глыбокай
Плешчэ, пеніцца віно;
Хмелем сьветлым і халодным
Калыхаецца яно.

І хістаецца асока,
І шуміць высокі бор,
А ў душы не замаўкае,
Струн вясёлых перабор.