Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Максім Багдановіч... Гонар нашай літаратуры і яе ж боль. Ён так многа зрабіў... І яшчэ больш не паспеў зрабіць. Няўмольная хвароба заўчасна зламала яго. У поўным росквіце таленту паэт памёр у дваццаць шэсць гадоў. Каля яго ложка знайшлі лісток паперы з радкамі:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.

Гэтай кнігай быў адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча "Вянок", які адразу стаў нашай класікай. Зборнік "Вянок" выйшаў у 1913 годзе ў Вільні маленькім тыражом і даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю.

Гэтае факсімільнае перавыданне "Вянка" дасць магчымасць сучаснаму чытачу быццам зноў атрымаць "з друкарні Марціна Кухты" тую самую сціплую і такую цудоўную кнігу нашага Максіма Кніжніка.