Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Ў небі - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольные тые,
Чуючы ў небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.