Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сціхла. Але вось паветрэ разсекае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён - і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць,
І ў ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.