Старонка:Багдановіч Вянок 1913.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ВАДЗЯНІК.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі грэюся - сплю на дне рэкі.
Твар травоюй аблутана, бытцым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, -
І усё навокала сном адвечным сьпіць.