Старонка:А дзе ж ісціна аб'ектыўная.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ча і Я. Трашчонка выходзіць, што можна і трэба крытыкаваць усякую рэлігію, акрамя праваслаўя на чале з рускім царом.

Гісторык-марксіст павінен заўсёды цвёрда помніць, што марксізм-ленінізм разглядае ўсякую рэлігію як ідэалогію, якая імем бога замацоўвае прыгнечанне працоўных мас, скоўвае іх класавую барацьбу, асвячае сацыяльную няроўнасць, даказвае непахіснасць існуючых парадкау. Сваёй пропаведдзю ўседаравання і пакорнасці рэлігія робіць чалавека бездапаможнай, бяспраўнай істотай, лёс якой--цярпліва несці крыж пакуты, каб заслужыць пасля смерці «царства нябеснае». Нічога больш не дало працоўным Беларусі і Украіны і праваслаўе. Такім яно было і ў перыяд Рэчы Паспалітай. І зусім не выпадкова польскія каралі давалі спецыяльныя прывілеі праваслаўным манастырам і цэрквам на карыстанне маёнткамі, вызвалялі іх ад суду трыбунальскага, маршалкоўскага і земскага. Толькі польскі кароль Уладзіслаў ІV чатыры разы абумоўліваў інтарэсы праваслаўнай царквы ў спецыяльна выдадзеных канстытуцыях (1635, 1638, 1641, 1647 гг.). У выніку чаго ў XVІІ стагоддзі колькасць праваслаўных цэркваў і манастыроў узрасла - красамоўны доказ саюзу меча і крыжа пры любых паваротах гісторыі.

В. Люкевіч і Я. Трашчонак звяртаюцца да недазволенага ў савецкім друку метаду, калі прыпісваюць М. Прашковічу тое, што ім самім прыходзіць у галаву. Напрыклад, яны пішуць, быццам М. Прашковіч у сваёй рэцэнзіі спрабуе давесці, «што ў XVІІ стагоддзі Вялікае княства Літоўскае было беларуска-украінскай дзяржавай... На яго думку, і Рэч Паспалітая таксама не з'яўлялася польска-літоўскай дзяржавай». Гэта ўжо няпраўда. Крытыкуючы трэба ж ведаць меру, трэба несці адказнасць за напісанае і не карыстацца недазволенымі прыёмамі палемікі. Ісціны такім спосабам не высветліш.

У сваёй рэцэнзіі М. Прашковіч толькі вылучае словы А. Коршунава, што беларусаў і украінцаў прыгняталі «польскія і літоўскія магнаты», што Леў Caпега-літоўскі канцлер, што Рэч Паспалітая - не-польска-літоўская дзяржава. Магчыма, з гэтым М. Прашковіч не згодзен, але нават самы строгі крытык мог бы папракнуць яго толькі за тое, што ён тройчы падкрэсліў слова «літоўскі». І не больш. Далей М. Прашковіч зусім правільна адзначае, што ядро будучай дзяржавы было закладзена яшчэ ў XІІІ стагоддзі літоўскім князем Міндоўгам і яго паслядоўнікамі. Правільна і тое, што дзяржаўнай мовай у Літоўскім княстве была беларуская мова, што эканамічную, палітычную і ваенную сілу гэтай дзяржаве давалі беларускія і ўкраінскія землі. Хіба ж усё гэта не так?

Чаму ж В. Люкевіч і Я. Трашчонак так паўстаюць супроць выдуманага імі самімі паняцця «беларуска-ўкраінская дзяржава»? Таму, што, на іх думку, літоускія феадалы «займалі пануючае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім», тады як «мясцовыя феадалы» (г. зн. беларускія і ўкраінскія) былі толькі іx «сацыяльнай апорай». Няпраўда! Гісторыкам добра вядома, што на тэрыторыі Беларусі і Украіны пануючае становішча мелі таксама і «мясцовыя феадалы»: Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Чартарыйскія, Вішнявецкія, Заслаўскія, Слуцкія, Астрожскія. Збаражскія, Сангушкі, карэцкія, Ружынскія, Агінскія, Пузыны, Тышкевічы, Сямашкі і г. д. Між іншым, yce яны ў мінулым былі праваслаўныя і перайшлі ў каталіцтва толькі ў другой палове XVІ-пачатку XVІІ стагоддзяў. (Гл. даследаванне П. Т. Віктароўскага «Западно-русские дворянские фамилии, отпавшие от православия в конце XVІ в XVІІ веках», вып. 1, Киев, 1912 г.).

Нашто спатрэбілася аўтарам артыкула «Истине вопреки» перарабляць беларускіх і ўкраінскіх феадалаў у літоўцаў зразумець няцяжка. Бо, як сказана ў іх артыкуле, «у канцы ХVІ-пачатку XVІІ стагоддзяў прыгонніцкі ўціск ў Вялікім княстве Літоўскім быў больш цяжкі, чым у Расіі». І тут жа спасылкі на аўтарытэт вядомага беларускага гуманіста С. Буднага (дарэчы, цытата, якую аўтары артыкула прыпісалі Буднаму, належыць не яму, а Паулу з Візны[1]) і папскага нунцыя Руджьера (цытата якога перададзена недакладна[2]). Але калі ўжо зыходзіць з такіх аргументаў, то ў літаратуры можна сустрэць не менш яркія характарыстыкі невыноснага становішча сялянства і ў Рускай дзяржаве нават у больш ранні перыяд. Так, рускі публіцыст М. Грэк у пачатку ХVІ стагоддзя пісаў, што феадалы «мораць сялян сваіх цяжкімі бесперапыннымі работамі... мучаць гэтых беднякоў, адбіраюць у іх маёмасць і выганяюць іх з сем'ямі з іх дамоў і сёлаў». (Гл. Е. Грекулов. «Нравы русского духовенства». Выд. «Атеист», стар. 37). Ул. І. Ленін, характарызуючы прыгоннае права наогул, адзначае, што «асабліва ў Расіі, дзе яно найбольш доўга трымалася і набыло найбольш грубыя формы, яно нічым не ад адрознівалася ад рабства» (Ленін. Творы. т. 29, стар. 439).

В. Люкевіч і Я. Трашчонак у сваю карысць прыводзяць яшчэ такі аргумент, што у першай палове XVІІ стагоддзя

  1. Гл. «Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии». Мінск, 1962, стар. 80.
  2. Гл. Н. Кареев. Очерк истории реформационного движения и католической реакции B Польше. М., 1886. стар. 57.