Старонка:А. Станкевіч. Хрысьціянства і беларускі народ.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

нават сваю беларускую нацыянальнасьць на польскую', не пацьвярджаецца сучаснымі канкрэтна-гістарычнымі дасьледаваньнямі, напрыклад, аналізам вынікаў усерасейскага перапісу насельніцтва 1897 года.

25. '... аканчальны падзел Польшчы' ў 1795 г. - тэрміналагічная памылка: маецца на увазе падзел федэратыўнай Рэчы Паспалітай. 26. Гл. заўвагу 25. 27. Маецца на ўвазе паўстаньне супраць Расійскай імперыі ў Польшчы, Беларусі і Літве 1863 года. 28. Эванэлія, каталіцкая форма беларускага слова Евангельле. 29. Гл. заўвагу 25. 30. "Даручыць усім плябанам у Архідыяцэзіі, каб пасьля завяршэньня набажэнства яны гаварылі казаньні з амбона на народнай мове, якую яны разумеюць" (пераклад з польскай мовы). 31. Зялёныя сьвяткі - маецца на увазе Сёмуха (Духаў дзень, Тройца). 32. Маецца на ўвазе зборнік вершаў Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" (Кракаў, 1891) пад псеўданімам Мацея Бурачка. 33. БХД і БНА, Хрысьціянская Дэмакратычная Злучнасьць (ХДЗ) (1917-1940) беларуская народная партыя хрысьціянска-дэмакратычнага кірунку. Утворана ў Петраградзі (1917) і Мінску (1918-1920), з 1921 года базавалася ў Заходняй Беларусі, з сярэдзіны 1920-х гадоў называлася Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (БХД), са студзеня 1936 года - Беларуске Нацыянальнае Аб'яднаньне (БНА). Адным з ідэолагаў і лідэрам БХД быў А. Станкевіч. Выдавала газету "Крыніца" (з 1926 - "Беларуская крыніца"). 34. Цытата з невялікага твору Ул. Салаўёва. Такую ж думку Ул. Салаўёў разьвіваў у манаграфіі "Национальный вопрос в России". (Соловьев В. С. Сочинения в двух томах. Т. 1. М. 1989. С. 268-269). 35. "... мітрапаліт украінскій Галіччыны", Андрэй Шэптыцкі 36. "Да Zlucenia" ("Да злучэньня"), беларускі штомесячнік грэка-католікаў у 1932-1937 гг. Рэдактар - сьвятар А. Неманцэвіч. А. Станкевіч яўна перабольшвае недахопы гэтага нацыянальна-адраджэнскага выданьня. 37. Казімір Сваяк (Канстанцін Стэповіч, 1890-1926), беларускі паэт, ксёндз, адзін з дзеячаў беларускага каталіцкага адраджэньня. 38. Аўгусцін Аўрэлій (354-430), рымскі хрысьціянскі тэоляг, відны прадстаўнік заходняй патрыёдыкі (вучэньне айцоў цэрквы), аўтар кніг "Пра Горад Божы" і аўтабіяграфічнай "Споведзі". Кананізаваны каталіцкай царквой.