дзіць добра і, дзякуючы разумнай працавітасьці народу нашага, Беларусь ня бачыла павальнай галадоўлі, - гісторыя ня ведае такога здарэньня, каб дзяржаўная казна прыходзіла да нас на дапамогу сваімі коштамі, як гэта рабілася на Маскоўшчыні і па іншых куткох Расіі. Зямля там бадай што і лепшая, ураджайнейшая за нашу, але народ маскоўскі/вялікарусы/ да таго нікультурны, нідбалы і ніумелы, што галадаў амаль ня кожнае пакаленьне. Пры самых цяжкіх варунках беларус ні траціў датэнпнасьці і быў гаспадаром свайго патрэбнае, каб зрабіцца краем цьвітучым і багатым, а ні такім занепалым і занедбаным, якім стаўся ён пад загадам маскоўскай дзяржаўнасьці. І мы усе грамадзяне зямлі беларускай павінны далажыць усіх сіл, каб скінуць с сябе апякунства чужынцаў і збавіць край наш ад кіраўніцтва маскоўцаў. Гэта мы павінны зрабіць, бо грубое, нікультурнае ўладарства Масквы зьнішчыць край наш да шчэнту і прывядзе яго да загібелі, як яно вынішчыло і загубіло дзяржаву Расійскую. нам трэба дабіцца, каб кіраўніцтва эканамічнымі і грамадзянскім справамі належыла да самага краю, да яго аўтаномнага краёвага Сойму. Тагды Краёвая Рада, кіруючыся інтарэсамі і дабрабытам свайго народу, ні дазволіць, каб цэнтральны урад рознымі тарыфнымі штукамі і мытнаю палітыкай калечыў разьвіцьцё нашае прамысловасьці і гандлю; тагды краёвы урад ні папусьціцца, каб нашу эканамічную энэргію і сыровы прадукт пера-
Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/15
Выгляд