Перайсці да зместу

Старонка:Атрута (1927).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў мяне больш сына… Праклінаю! Праклінаю!!! (Плача, тымчасам шпарка бяжыць; бразнула дзьвярамі цётка Хрысьцёна).

ПРАЯВА 8-ая.

З цёткай Хрысьцёнай.

Хрысьцёна. Сваточак, чаго ў вас плач, крык? Што з Яначкам? (Дзіка крычыць). Памёр?! Кроў… А Ганнуся? (Падбегла да Ганны). Няжыва?! (Дзед здрыгнуўся). А божа-ж мой, што-ж гэта? Прачыстая матка!.. Вады, вады!.. (Пачынае выць). А ма-е-ж вы дзетухны, а ма-е-ж вы любыя…

Дзед. Кара божая! (Паклаў к матцы Яначку, схапіўся за галаву, страшна глядзіць на абразы і нешта шапоча ўсё дужэй).