Перайсці да зместу

Старонка:Атрута (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарма… Дык ня трэба-ж! Ня трэба прысягі, калі няма пэўнасьці яе споўніць.

Ганна. Раман, ня хітруй з богам! Пакарае-э… А-а-а…

Раман (творыць сваё)… Няхай буду я проклят, калі з гэтага часу ня кіну піць паганае атруты да самае сьмерці!.. Ня меў я долі, шчасьця, калі… (Убачыў на палічцы грошы, усхапіўся). Што там? Скуль тут грошы? (Хоча ўзяць іх, але дзед схапіў раней і пашоў да Яначкі, каторы плача).

Дзед. Рамане! Бог усё відзіць! Успомні, што ты сказаў! (Выймаець спавітага Яначку і дзяржыць яго каля сябе толькі на левай руцэ, у каторай і грошы, а праваю папраўляець у калысцы).

Раман. Тата! дай, дай грошы, мне толькі апахмеліцца… Дай, больш ніколі, ні разу ня буду, дай — галава баліць… (Падскочыў к бацьку, ірвануў з рукі грошы і маланкай пабег за дзьверы; Яначка скаўзануў з дзедавай рукі і грукнуўся галоўкай аб падлогу).

Ганна (усё бачыла). Ай! А-а-а!… (Раптам апынулася на падлозе, крыкнула, захлібнулася).

ПРАЯВА 7-ая.

Дзед і нябожчыкі.

Дзед (схапіўшы мёртвае ў крыві дзіцянё). О-о-о!.. Што гэта? Божа! Дзе-ж праўда? Пакарай, навышні, губіцеля свае крыві і цела, ня дай яму спакою ніколі за сьмерць непавіннага дзіцяткі… Няма