ручка і т. д.), ад якіх ён ведае і ф. вінав. скл. (дай ручку), і вось, шукаючы патрэбную форму ад слова лялька, каб сказаць потым „дай ляльку“, ён пад уплывам вядомых прыкладаў правільна раскладае слова лялька на аснову ляльк і канчатак а, пасьля чаго да асновы і дадае канчатак вінав. скл. — у. Такім чынам, разгледжаны процэс даволі складаны, ён, так сказаць, чатырохчленны. Гэрм. Пауль у сваіх „Principien“ меў падставу прадстаўляць яго відавочна, як разьвязаньне пропорцыі. Форма вінав. скл., якую шукае дзіця, гэта х. Ножка : ножку=ручка : ручку=лялька : х. х і будзе гучэць ляльку. Праўда, проф. Томсон у сваім „Общем языковедении“ закідаў проці Пауля, даводзячы, што пры новаўтварэньні мы ня маем ніякае справы з разьвязваньнем пропорцыі, што ўвесь гэты процэс становіць несьвядомае злучэньне асноўных часьцін слова з новымі канчаткамі ў выніку асоцыяцыі, але мы спосаб тлумачэньня Пауля лічым зручным з методолёгічнага боку відавочным вобразам.
Яшчэ два прыклады данага процэсу. У прадгістарычнай мове славян раней дзейнічаў закон пераходу г, к, х у з, ц, с перад ѣ. Вось тады зьявіліся такія формы як нозѣ, руцѣ. Цяпер у слав. мовах гэты закон ужо ня існуе. Калі ў белар. ці украінск., напр., мовы пападае слова з злучэньнем хе, ге ў корані (напр., географія, схема), гэтыя хе, ге застануцца нязьменнымі, а ў той самы час ад слова Ліга, якога бязумоўна ня ведала г. зв. праславянская мова ў час дзейнічаньня зазначанага закону, утвараюцца, аднак, ф. ф. дав. і месн. скл. Лізе (у Лізе Нацый); па аналёгіі адносін дарога — дарозе, нага — назе і г. д
Слова пальто, якое попала ў рас., белар. і інш. слав. мовы. супала з такімі словамі ніяк р. як окно, село. Несьвядома о ў пальто было ўспрынята за канчатак назоўн. — вінав. скл. гэтага р. і вось пры ўтварэньні іншых склонаў сталі ўтварацца формы, аналёгічныя скланеньню слоў окно і т. п.: пальт-а, пальт-у, пальт-ом, пальт-е[1].
Мы гаварылі аб тым, што аналёгія так-жа ўпрошчвае морфолёгію мовы. Калісьці, напр, існавала ў слав. мовах некалькі слоў мужч. роду (сын ъ), якія мелі сваё паасобнае скланеньне (сын-у, сын-ови и т. д), але пад уплывам больш пашыранага скланеньня слоў мужч. р. як раб-ъ і інш., гэтыя некалькі слоў пачалі скланяцца аднолькава са словамі раб-ъ, влък-ъ. У белар. гутарках пад уплывам канчаткаў іншых склонаў адз. л. жан. р. прыметнікаў (добра-я, добра-е,
- ↑ Правіла расійскіх падручнікаў граматыкі аб тым, што пальто і падобныя словы нельга скланяць, зусім ня мае падставы ні ў народнай, ні ў літаратурнай мове. Народ заўсёды кажа: поезд вышел из депа і т. п.; у Гоголя чытаем: чернильница лежала на бюре. Нарэшце, такога штучнага правіла ня выгадвалі і граматыкі іншых славянск. моў. У польск. або сэрбск. мовах скланяюцца нават прозьвішчы на о: Roussa, Roussem.