напр., канчатак франц. прыслоўяў спосабу дзеяньня на — ment паходзіць ад прыл. скл. лацінск. слова mens: mente, што значыла розумам, спосабам; прыблізна такі самы сэнс мае і нямецкая канч. падобных прыслоўяў — weise. Аб першапачатковым сэнсе некаторых дзеяслоўных і склонавых канчатак нам даводзілася ўжо гаварыць.
Усе пералічаныя зьмены датычацца ўнутранага боку граматычных форм. Але не застаецца нязьменным i знадворны бок форм — самыя ўстаўкі і канчаткі. З тых 4 катэгорый падобных зьмен, якія знаходзім у Багародзіцкага (Общ. курс русск. грамм., ст. 113-120), заслугоўваюць увагі першыя дзьве — 1) упрошчаньне (опрощение) і 2) перарасклад. Першая становіць утварэньне новых кораняў ці іншых морфолёгічных часьцін у выніку таго, што зьнікае асоцыяцыйная сувязь з іншымі словамі (пар. тое, што мы гаварылі аб сувязі ў двох напрамках — горызонт. і вэртыкальным). Так, напр., дзякуючы таму, што і корань вел—, і ўстаўка — ік — вельмі рэдкія, у слове великий, белар. вялікі, большасьць людзей, якая не займаецца мовазнаўствам, ня лічыць часьціну вел— коранем (пар., аднак, ст.-сл. вел-ий, белар. вельмі), а ик — суфіксам (пар. толикый з такім суфіксам).
Вельмі пашыраны ў жыцьці моў процэс перараскладу, які часта бывае з суфіксамі; у выніку фонэтычных зьмен, вельмі часта аснова перасоўваецца на адзін гук бліжэй да пачатку слова. Так, напр., словы, адпаведныя нашым воўк, раб, у інда-эўроп. прамове належалі да асноў на — о (vьlk-o-s, родн. скл. vôlk-o-d, але ў выніку розных зьмен (у наз. скл. о, дало — ъ, у родн. скл. d адпала, а з ô вышла а і г. д.) асновы падобных слоў сталі канчацца на зычны (ст.-сл. влък-ъ, влък-а, белар. воўк—, ваўк-а і т. д.). У прыметн. добры (рас. добрый) мы ўжо не адчуваем, што доб— корань (пар. сл. у-доб-н-ый), а p — суфікс якаснага прыметн. (храб-р-ый), а ўспрымаем добр, як корань. У вапошнім прыкладзе перарасклад знаходзіцца ў сувязі з процэсам упрошчаньня (і корань доб— і суфікс —р — рэдка ўжываюцца).
Вельмі важным законам у галіне граматыкі зьяўляецца новаўтварэньне па аналёгіі. У жыцьці моў ён вельмі важны творчы чыньнік; дзякуючы яму, дзіця малое навучаецца гаварыць; але ў той самы час ён чыньнік руйнуючы, які ўпрошчвае мовы з морфолёгічнага боку і імкнецца зьнішчыць усе адзінотныя, рэдкія формы. Калі дзіця пачуе ў першы раз слова кукла, лялька ў назоўн. склоне, яно зможа само ўтварыць форму вінав. скл. (куклу, ляльку), дзякуючы зьяўленьню ў яго памяці (праўда у сфэры падсьвядомага) наступных асоцыяцыйных радоў. Ён успамінае іншыя, ужо знаёмыя словы з аднолькавымі канчаткамі (мама, ножка,