цэсе ў граматычным разьвіцьці моў. Эпохі ўтварэньня і заняпаду форм, як відаць, пэрыодычна паўтараліся.
Існуе яшчэ група моў, якая становіць прамежную стадыю між каранёвым і флексыйным становішчам. Гэта стадыя выяўляецца ў мовах аглютынуючых, ці склейваючых. Характарызуюцца яны тым, што, хоць паасобныя корані, здабыўшы формальны сэнс, і склеіліся ў іх з рэальнымі каранямі, але гэта злучэньне яшчэ не такое моцнае, як у мовах формальных ці флексыйных.
Цяпер мы дамо прыклады ўтварэньня граматычных катэгорый і іх формальных адзнак; гэта ўтварэньне, як пабачым, знаходзіцца ў сувязі з эволюцыяю самога сказу.
Бязумоўна, першапачатковы корань (пэўна з дзеяслоўным адценьнем) быў выказьнікам, якім чалавек рэагаваў (адказваў) на знадворнае ўспрыманьне, якое яго ўзбудзіла (яно і было псыхолёгічным суб‘ектам). Гэты паасобны корань-выказьнік быў у той самы час і першым сказам — словам, падобным да тых слоў-сказаў, з якіх складаецца і дзіцячая мова (гл. Чэмбэрлен „Дитя“ і Мэйман „Очерки эксперимент. педагогики“), разьвіцьцё якое будзе роўналеглым разьвіцьцю мовы чалавека. Але хутка, мусіць, імкненьне да больш точнае перадачі думкі выклікала неабходнасьць азначыць прадмет ці зьяву, на якія зьвернута была ўвага. І вось зьяўляецца пасьля якаснага кораня, які вызначаў факт, паказальны корань, якім даная зьява ці падзея адносілася да пэўнага прадмету; такім чынам, парадак членаў першага сказу быў адваротным парадку псыхофізыолёгічнага процэсу ўспрыманьня, і гэта зусім зразумела. Першаю, звычайна, павінна была быць гукавая адвольная рэакцыя, на другім месцы зьявілася справаздача аб тым, што выклікала гэту рэакцыю. І паступова гэта злучэньне якаснага кораня з паказальнымі (сярод якіх трэба адрозьніваць корані 1-е, 2-е і 3-е асоб) зрастаецца ў дзеяслова. Беспасрэднымі рэшткамі гэтае першае стадыі зьяўляюцца формы 1-е і 2-е асобы ў санскр., грэцкай і лацінскай мовах, якія могуць без займеньніка складаць цэлы сказ, потым бессуб‘ектныя сказы ў цяперашніх сказах, якія зьявіліся з ранейшых сказаў з суб‘ектам.
Прыблізна тое самае знаходзім і ў не-інда-эўроп. мовах. Сэміцкія канчаткі дзеясловаў (напр., у арабск.) 1 ас. адз.. л. (ну). 2 ас. адз. л. (та, ти для жан. р.) і т.д. прадстаўляюць скарачэньне прасэміцкіх асабовых займеньнікаў (гл. „Семитские народы и языки“ Нельдеке в обработке Крымского, 1903).
Пазьней, у выніку таго, што першы сэнс паказальных каранёў забыўся, а галоўнае, таму што паказальны корань 3 ас. быў няпэўным па сэнсу (ён азначаў усе прадметы, апрача я і ты), зьявілася неабходнасьць паўтарыць указаньне на прадмет, які выклікаў дадзенае дзеяньне; вось такім чынам побач з першапачатковым сказам — дзеясловам зьяўляецца