ляганьне мы пераклалі рас. граматычны тэрмін примыкание; аб ім нічога няма ў „Сынтаксе“ Я. Лёсіка; 4) прылажэньне, якое выказваецца назоўнікам, мы аднесьлі да слоў, незалежных ад сказу, на падставе таго, што сувязь між ім і другім назоўнікам, да якога яно адносіцца, не граматычная, а чыста рэальная, і таму часта дапасаваньня між імі ня бывае, і ня

толькі ў родзе (лев, гроза лесов) і ў ліку (кости, пир зверей) а нават і ў склоне (у царевича Петра — златые ключи, за Москва рекой, у князь-Грыгория, во граде же Кромы[1]. Тыя-ж выпадкі, дзе ёсьць дапасаваньне, яно зьяўляецца вынікам рэальнае сувязі, падобнае да тэй, якая бывае між клічным словам і дзейнікам другое асобы (што ты, мая жонка, робіш?); розьніца толькі тая, што прылажэньне адносіцца да дзейніка 1-е ці 3-е асобы (Лявоніха, мая жонка, памыла мне сарочку). Дакладней аб гэтым у маёй рэцэнзіі на „Початкову граматику укр. мови“ О. Курило (Родн. яз. в школе, кн. VII).
- ↑ Апошнія два прыклады бяру з „Синтакс. русск. яз.“ Шахматава, які, аднак, дае ім іншае тлумачэньне.