Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адняўшы ў граматыкі практычную ролю памоцніцы пры навучаньні правапісу, трэба ў сувязі з гэтым зьмяніць і самы матэрыял прадмету і характар яго выкладаньня. Найлепшым будзе концэнтрычны парадак. З таго, што мы гаварылі аб блізкасьці сынтаксу і морфолёгіі, выцякае неабходнасьць іх зьвязанага вывучэньня. У першым концэнтры, які можна праходзіць прыблізна ў пятай клясе, вучні павінны здабыць веды аб сказе, яго членах, аб часьцінах мовы, іх клясыфікацыі і спосабах зьмены (аб зьмесьце наступных концэнтраў скажу далей). Неабходна выкінуць памылковы погляд старое граматыкі аб скарачэньні даданых сказаў, трэба аддзел аб станах дзеяслова тлумачыць згодна з тэорыяю Фартунатава (гл. Изв. отд. р. яз. и сл. Р. АН, т. IV, кн. 4).

Якога-ж прынцыпу прытрымлівацца ў школе? Бязумоўна, найзручнейшы для 1-га концэнтру — формальны прынцып. Ён будзе найбольш зразумелы для вучняў. Але ў другім і трэцім концэнтрах да чыста формальнага азначэньня граматычных катэгорый можна дадаць яшчэ формальна-сынтаксычныя і сэмасыолёгічныя азначэньні. Тут-жа ў старэйшых концэнтрах можна зрабіць далейшы падзел граматычных катэгорый (назоўнікі разаб‘юцца на назоўнікі ў старым сэнсе, на назоўнікі-займеньнікі: я, ты, што і т. д., і назоўнікі-лічэбнікі: пяць, шэсьць і інш.; прыметнікі — на прыметнікі, прыметнікі-займеньнікі: мой, твой; прыметнікі-лічэбнікі: пяты, пятая, пятае), які вымагаецца ня толькі сэнсавымі розьніцамі між звычайнымі назоўнікамі і прыметнікамі і іншымі катэгорыямі назоўнікаў і прыметнікаў (напр., займеньн. мае менш рэальны сэнс), але і формальнымі: напр., асобнымі канчаткамі (у лічэбнікаў два, дзьве і інш., у займеньнікаў), часамі частаю зьменаю асноў (я, мян-е (з мен), мне, мы, нас, нам і т. п.). Займеньнікі-назоўнікі ня могуць так лёгка злучацца з прыметнікамі-азначэньнямі; ня кажуць прышоў высокі ты. Гэта ўсё прыступна дзецям данага веку.

Першую спробу, ня зусім удалую, дапасаваць формальны прынцып да граматыкі беларускае мовы зрабіў Я. Лёсік у сваім „Сынтаксе беларуск. мовы“ (1925). Фактычную часьціну свае кніжкі Я. Лёсік узяў з прац акад. Карскага.


У заключэньне прапаную схему для паўтарэньня ў школе граматыкі; яна становіць цеснае злучэньне элемэнтаў морфолёгіі і сынтаксу простага сказу.

Да схемы трэба дадаць вось што: 1) акалічнасьцю мы лічым толькі прыслоўі (звычайна і дзеяпрыслоўі), такія-ж звароты як у горадзе адносім да дапаўненьня; 2) лініяю ад дапаўненьня да дзейніка або да самага-ж дапаўненьня мы азначаем г. зв. прыназоўныя дапаўненьні, як, напр., хата брата, якія раней прыймалі за азначэньні; 3) словам пры-