выказьнік заўсёды звыклі адчуваць як дзейнасьць (або становішча) дзейніка, то гэтаю самаю асаблівасьцю мы можам характарызаваць і дзеяслоў, які зьяўляецца выказнікам ў аднэй катэгорыі сказаў. Рэальнае розьніцы няма паміж сказамі лес чорны і лес чарнее, але ў апошнім сказе тая самая прымета прадмету лес жыва рысуецца прад нашымі вачыма, як вынік дзейнасьці дзейніка лес. Часамі гэты формальны сэнс дзеяслова-выказніка можа нават пярэчыць рэальнаму сэнсу. Так, напр., кажа Пешковскій (Р. синт., ст. 50), рэальны сэнс дзеяслова ленюсь — нічога не раблю, а формальны — нешта раблю. Нам здаецца сьмешнаю, гаворыць ён крыху далей, школьная формула: „что сделал? умер“, але ў рэчаіснасьці з граматычнага боку яна беззаганная. Таксама і прыметнік, які ў сказе бывае азначэньнем, мы азначым на падставе яго сынтаксычнае функцыі або (а гэта будзе з лёгічнага боку тож самае) прыпішам яму тыя самыя асаблівасьці, якімі характарызуецца азначэньне — вызначаць прымету, даную у якім-небудзь прадмеце. Прыслоўе-ж мы азначым у сувязі з тым, што яно бывае акалічнасьцю, але калі ўспомнім аб тым, што апошні член сказу ніколі не адносіцца да назоўнікаў (дзейніка або дапаўненьня), а заўсёды адносіцца да дзеяслова або да прыметніка (г. зн. да прыметы, якая зьяўляецца вынікам дзейнасьці: зрабіў добра, або да данае прыметы: зроблены добра), то тады мы і акалічнасьць, а за ёю і прыслоўе азначым як прымету прыметы.
Аднак, формальныя адзнакі слова не заўсёды бываюць у згодзе з сынтаксычным крытэрыем слоў. Тады мы павінны аддаць перавагу апошняму прынцыпу. Не гаворачы ўжо аб тым, што нашы формальныя адзнакі граматычных катэгорый ня будуць абавязковымі для ўсіх моў (напр. зьмена прыметнікаў па радох, якую ведаюць толькі інда-эўроп. мовы і інш.[1], нават і ў самых формальных мовах знаходзім выпадкі, калі формальныя адзнакі пярэчаць граматычнай прыродзе слова. Напр., беларускія і расійскія словы чужамоўнага пахаджэньня, як какаду, паспарту, або прозьвішчы, як Рэзьнік, Некрашэвіч, Бойчэнка, калі яны адносяцца да асоб жаночага роду, бязумоўна трэба вызнаць назоўнікамі, хоць яны і не скланяюцца. Гэта мы павінны зрабіць дзякуючы сынтаксычнай функцыі даных слоў у сказе, у якім яны могуць быць або дзейнікамі або дапаўненьнямі. Таксама толькі ў сувязі з іншымі членамі сказу, толькі ў словазлучэньні выяўляецца канчаткова граматычная прырода, калі формы двох ці трох склонаў ці асоб супадаюць, напр., ф. ф. назоўн. або вінав. скл. назоўн. сад і інш. Ня ведаючы ўсяго
- ↑ Ня мае асаблівага значэньня і розны тып скланеньня прыметнікаў: у большасьці моваў яны скланяюцца таксама як і назоўнікі, напр., у грэцк., лацінск. і санскр. мовах.