Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды як элемэнты агульнага, так і гісторыка-параўнальнага мовазнаўства), што ў сутнасьці і зьявіцца навуковым вывучэньнем мовы.

Патрэбу прахаджэньня сэмасыолёгіі, якое зьвязана з элемэнтам граматыкі і фонэтыкі, можна ілюстраваць і наступнымі прыкладамі. Каб давесьці вучням першапачатковую поэтычнасьць вялікарускага слова пепел, трэба будзе, папершае, паказаць на тое, што першае е ў даным слове зьявілася з о ў выніку асыміляцыі, падругое, расклаўшы больш раньняе попел, якое захавалася ў беларускай мове, на прыстаўку по— і корань —пел, — высьвятліць потым сутнасьць чаргаваньня галосных, выясьніўшы гэтым самым роднасьць разгляданага слова са словамі палить, пылать і інш.

У выніку ўскрыецца першапачатковая мэтонімічнасьць гэтага слова. Аказваецца, што попел гэта тое, што застаецца пасьля таго, як спалілі што-небудзь.

Ня меней пытаньняў прыдзецца закрануць, каб давесьці мэтонімічнасьць слова ожерелье, названага па сваіх адносінах сьмежнасьці да горла. Утварыўшы морфолёгічны аналіз гэтага слова, трэба будзе выясьніць сутнасьць усх.-слав. поўнагалосься: поўнагалосная форма — жерел — паходзіць ад няпоўнагалоснай жерл, — якая ў сваю чаргу тлумачыцца з *герл — як вынік утворанага ў праславянскай мове зьмякчэньня заднянёбных зычных; нарэшце апошняя форма можа быць пастаўлена ў сувязь з горло (< *гърдло), якое адзначаецца ад яго другім відам кораню. Пры разглядзе слова ожерелье можна разам раскрыць мэтафорычнасьць слова жерло (гарматы), у якім захавалася форма жерл.

Вялікую карысьць славесьніку пры выкладаньні сэмасыолёгіі ў школе можа прынесьці кніга М. А. Рыбнікавай „Изучение родного языка“ (1921).