ПРАДМОВА ДА 3-га ВЫДАНЬНЯ.
Даная кніга зьяўляецца радыкальнай пераапрацоўкай маіх „Основных вопросов языкознания“. Зьмены і папраўкі заключаюцца ў наступным. Папершае, я вылучыў галоўнае ад другараднага альбо больш складанага, якое і друкуецца цяпер другім, больш дробным, шрыфтом, найменш-жа патрэбны для шырокіх колаў чытачоў матэрыял (а такжа IX р.) я зусім выпусьціў. Складаныя пытаньні я імкнуўся выкласьці больш зразумелаю моваю. Асабліва перарабіў я разьдзелы, прысьвечаныя граматыцы. Падругое, я, у сувязі з літаратурай, што зьявілася за апошнія два гады, а таксама ў сувязі з рэцэнзіямі на папярэднія выданьні маёй кнігі, паправіў некаторыя недакладнасьці і ўнёс шэраг дадаткаў. Самае-ж галоўнае, я імкнуўся прыстасаваць сваю кнігу к патрэбам настаўніка беларускае мовы, ілюструючы многія палажэньні прыкладамі з мовы і літаратуры беларускай. Таксама маю надзею, што кніга дапаможа орыентавацца ў пытаньнях сваёй спэцыяльнасьці ня толькі настаўніку беларускай мовы, бо, поруч з новымі прыкладамі, засталіся ў кнізе і прыклады з расійскае і іншых моў. Нарэшце, маю на мэце, што кніга зможа, з прычыны ўсяго сказанага, саслужыць таксама ролю падручніка па ўводзінах у мовазнаўства для студэнтаў Б. Дз. Унівэрсытэту, у якім маю гонар працаваць.
Проф. П. Бузук.
Менск, 10/III 1926 г.