Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Сосед в своем углу надулся“ (из Евгения Онегина); нахмурыць бровы, махнуць рукою і г. д.

Дзеяньне абазначаецца ў выглядзе аднаго з яго момантаў ці сьледзтва, якое з яго выцякае, нарэшце, у выглядзе ўражаньня, якое ім утвараецца: пусьціць каго па сьвеце — у значэньні разбурыць, памыць рукі — у значэньні злажыць з сябе адказнасьць.

Вельмі мастацкі прыклад абазначэньня асоб па галоўнаму прадмету заняткаў знаходзім у гутарках польскае мовы, у якіх у значэньні па бацьку і па мацеры кажуць ро mieczu i kądzieli, г. зн. па мечу і кудзелі.

У шэрагу мэтонімій, зьвязаных з абазначэньнем дзеяньня, трэба ўпамянуць аб асобным відзе мэтоніміі, які мае важнае і канечнае значэньне ў гісторыі ўтварэньня імя. У „Записках по русской грамматике“ Потэбня паказвае, што імя дзеяньня, потым продукту дзеяньня (nomen actionis, acti) утвараецца з больш першапачатковага імені дзеяльніка (nomen agentis), прычым гэты пераход ад nomen agentis да nom. actionis i acti ўтвараецца шляхам мэтоніміі. Да nom. acti магчымы пераход і ад назвы дзеяньня: яда ня толькі ў значэньні дзеяньня, але і ў значэньні таго, што ядзяць.

Вельмі пашыранай у поэзіі рознавіднасьцю мэтоніміі зьяўляецца таксама абазначэньне прадмету імем матэрыялу, з якога ён зроблены: бел. чыгунка ад слова чыгун, янтарь в устах его дымился; все мое, сказало злато (замест деньги) все мое, сказал булат (замест меч), карыта ад слова кара, мядзяк і інш. У даным выпадку сьмежнасьць паміж рэчаю і матэрыялам, зразумела, не рэальная, але выключна псыхолёгічная: успамінаючы аб рэчы, мы нехаця ўспамінаем аб матэрыяле, з якога яна зроблена.

Але наогул мэтонімічныя абазначэньні адзначаюцца сваім багацьцем і рознастайнасьцю, і ня могуць быць вычарпаны якой-небудзь клясыфікацыяй.

Так, напрыклад, у ломоносаўскіх вершах „Ах, если-б жизнь ее продлилась[1], давно-б Секвана[2] постыдилась своим искусством пред Невой“ (Из оды на восшествие на престол императрицы Елизаветы Петровны) словы Сэквана і Нява, бязумоўна прадстаўляюць мэтоніміі, бо замяняюць сабою назвы сьмежных з імі ў прасторавых адносінах гарадоў — Парыжу і Ленінграду, якія знаходзяцца на іх берагох[3].

Прасторавая сьмежнасьць, у шырокім сэнсе, ляжыць у васнове такіх перанясеньняў, як рыбны, мясны стол у значэньні таго, што на стале падаецца; палатно ў значэньні таго, што на ім намалёвана. Яшчэ некалькі прыкладаў мэтоніміі, якіх нельга падвесьці пад прыведзеныя катэгорыі: паска альбо пасха замест куліч, баба, г. зн. назва пячэньня па таму сьвяту, калі яго ядзяць; абазначэньне музычнага струманту па

  1. Аб царыцы Кацярыне I.
  2. Старажытная назва Сэны.
  3. Мова ломоносаўскіх од. згодна правілам псэўда-лясычнай поэзіі, наогул багата тропамі.