чэньні мы знаходзім гэта слова ў Лаўрэнтаўскім летапісу); слова опять=назад, у сваю чаргу, паходзіць ад слова пята; параўнай вспять, пятиться ад таго самага кораню.
Слова суткі ў значэньні пэрыоду ў 24 гадзіны альбо, наогул, у значэньні злучнасьці дня і ночы ўзыходзіць да больш старадаўняга значэньня зьмярканьня; у такім значэньні гэта слова жыве і цяпер у ніжагародзкіх гутарках; у гэтым апошнім значэньні яно, у сваю чаргу, перанесена з першапачатковага прасторавага значэньня пярэдняга кута ў пакоі (у такім сэнсе гэта слова знаходзім у вяцкіх, валагодзкіх гутарках); раскладаючы этымолёгічны склад гэтага слова на прыстаўку су (параўнай такі самы від прыстаўкі су замест больш звычайнага со — у словах супруг, суглінак і інш.) і ткі ад кораню тък (ткнуць, тыкаць), мы бачым, што ўласны сэнс слова суткі — месца сутыканьня (спачатку дзьвюх сьцен, пазьней месца сутыканьня, спатканьня дня і ночы).
Сэмасыолёгічныя зьмены, як мы сказалі, звычайна не залежаць ад фонэтычных зьмен, але затое яны бываюць часта роўналежны морфолёгічным процэсам. Утварэньне новага слова, як сродку абазначэньня новага паняцьця, прадстаўляе ня звычайнае перанясеньне ўжо існаваўшага слова на новае значэньне, а якраз утварэньне новага слова, яго адгаліненьне ад існаваўшага ўжо слова; прычым часта гэта новае слова ўтвараецца ад другога зусім віду кораню, які ўваходзіць у злучэньне і з другімі морфолёгічнымі адзінкамі — з другімі прыстаўкамі, суфіксамі і флексіямі.
З гісторыяй сэмасыолёгічнага боку ўсіх слоў, разьмеркаваных у альфабэтным парадку, нас знаёміць этымолёгічныя слоўнікі. Лепшым і амаль адзіным этымолёгічным слоўнікам расійскае мовы зьяўляецца слоўнік А. Прэабражэнскага, які выходзіў невялікімі выпускамі і на жаль застаўся няскончаным з прычыны сьмерці аўтара.
Кожная пара сумежных у гісторыі разьвіцьця данага слова значэньняў прадстаўляе шчыльную асоцыяваную сувязь. Звычайна папярэдняе з двух сумежных значэньняў называюць уласным, наступнае — пераносным.
Гэтыя пераходы думкі ад уласнага значэньня да пераноснага будуць у той самы час поэтычнымі тропамі.
Усе словы падзяляюць часамі на прозаічныя, якія маюць толькі ўласнае значэньне, і на поэтычныя, якія ўжыты ў пераносным значэньні; апошнія называюцца таксама тропамі.
Параўноўваючы слова капуста са словам падсьнежнік, мы заўважаем паміж імі розьніцу, якая заключаецца ў наступным: у той час, як у слове капуста мы знаходзім два элемэнты (слоўны знак і значэньне), у слове падсьнежнік заключаецца тры элемэнты (слоўны знак, значэньне і мастацкі вобраз, малюнак, які наглядна рысуе, як падсьнежнік раньняй вясной зьяўляецца з-пад сьнегу, і гэтым самым тлу-