Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗЬДЗЕЛ V.

Гукавыя зьмены і іх прычыны.

І вось, мы азнаёміліся з знадворным, гукавым бокам мовы. Цяпер мы пераходзім да агляду тых зьмен, якім падлягае гэты бок мовы.

Мова, як мы ўжо не адзін раз гаварылі, ёсьць непадзельная сувязь знадворнага гукавога боку з элемэнтамі значэньня.

Але як знадворны, так і гукавы бакі знаходзяцца ў стане вечнага разьвіцьця і зьмены, прычым зьмены і знадворнага і ўнутранога боку ў большасьці выпадкаў незалежны адзін ад другога.

Зьмены першага роду вывучае тая-ж агульная фонэтыка, зьмены другога роду зьяўляюцца компэтэнцыяй сэмасыолёгіі.

Але сярод зьмен гукавога боку мы адрозьніваем, аднак, яшчэ морфолёгічныя зьмены або, так званыя новатворы па аналёгіі, якія зьяўляюцца вынікам асоцыяцыі пэўных гукавых формальных адзінак з элемэнтамі значэньня. Разгляд падобнага роду зьмен павінен заняць месца ў разьдзеле аб граматыцы, як пэўным аддзеле сэмасыолёгіі.

Прадметам-жа гэтага разьдзелу будзе толькі вывучэньне зьмен чыста фонэтычнага характару.

Але гэтыя зьмены працякаюць, аднак, таксама псыхолёгічным шляхам.

Ранейшыя моваўзнаўцы, Штэйнталь і Гюйо, адрозьнівалі фонетычныя зьмены ад псыхолёгічных і тлумачылі першыя чыста фізыолёгічным шляхам. Амаль на гэтым-жа пункце погляду застаецца Пауль, які галоўнай прычынай усіх фонэтычных зьмен лічыць імкненьне органаў мовы да больш выгоднага для іх вымаўленьня.

Ён думае, што аб большай частцы зьмен можна сказаць, што „гэта група зьяўляецца больш выгоднай, чымся тая“ (Principien, 1880 г., стар. 49).

Але, аднак, у вапошні час ўсё мацней зацьвярджаецца ў мовазнаўстве тэндэнцыя тлумачыць і чыста фонэтычныя зьмены не фізыолёгічнымі, а псыхолёгічнымі прычынамі. Мы таксама далучаемся да гэтага погляду, хаця ў далейшым пастараемся паказаць, што псыхолёгічныя прычыны, што ляжаць у васнове фонэтычных зьмен, адрозьніваюцца ад такіх прычын, якія абумоўліваюць морфолёгічныя зьмены