Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

іменна не спакушаны ў лінгвістыцы чалавек не заўважвае гэтых адценьняў з прычыны антыцыпацыі іх адным агульным, маючымся ў яго ўяўленьнем; з тэй-жа прычыны пры перайманьні гукаў чужое мовы, якія адсутнічаюць у данай мове, яны замяняюцца несьвядома й няпрыкметна для гаворачага другімі, найбольш падобнымі. Такая падстаноўка называецца субстытуцыяй гукаў (напр. брошура адпавяд. франц. brochure).

Ня зусім высьветленым здаецца нам толькі разуменьне тыповасьці вымаўленьня.

Найбольш адпаведным, па нашай думцы, азначэньнем фонэмы зьяўляецца тое, якое стараўся адкінуць Шчэрба, а іменна, азначэньне яе як агульнага ўяўленьня. Першай асновай для аб‘яднаньня рознастайных адценьняў данага гуку ў адну фонэму зьяўляецца адсутнасьць сувязі з сэмасыолёгічнымі адрозьненьнямі ў гэтых адценьняў, падругое, блізкасьць вышыні характэрных тонаў адценьняў да вышыні тону фонэмы, якая прадстаўніком данай моўнай групы і ўспрыймаецца як тыповая вышыня. А тыповай і зьяўляецца, у існасьці, сярэдняя паміж дзьвюма крайнімі межамі калыбаньняў вышыня, якая недалёка, магчыма, таксама ад вышыні характэрнага тону данага гуку пры асобным вымаўленьні; адхіленьні ад яе ў той ці іншы бок ня так ужо вялікі, зразумела, і дзеля таго не не прыкмячаюцца слухам, падобна да таго, як не прыкмячаецца розьніца ў некалькі калыбаньняў у той ці іншы бок, ад таго ліку калыбаньняў, каторыя ўспрыймаюцца, як ноты гамы і поўтоны, і зьяўляюцца такімі-ж тыповымі ўяўленьнямі ў душы сьпяваючага, якія могуць выклікацца ў сьвядомасьці без дапамогі камэртону. Праўда, розьніца ў ліку калыбаньняў чыстых музычных таноў, якая застаецца няпрыкмечанай нашай увагай, значна меншая, чымся тая розьніца, якая ўлаўліваецца нашай увагай, у ліку калыбаньняў, адпавядаючых рознастайным адценьням данай фонэмы; але гэта становішча тлумачыцца тым, што ў апошнім выпадку ня так лёгка можа быць выдзелена адрозьненьне ў вышыні, папершае, з прычыны кароткага часу вымаўленьня данага гуку ў гуказлучэньні, падругое, дзеля таго, што ўвага ў даным выпадку адбіраецца суседнімі гукамі.

СКЛАД.

3 асобных гукаў складаюцца склады. Складам можна назваць больш буйныя фонэтычныя адзінкі, якія адзначаюцца якімісьці падзеламі паміж імі. Складападзелы бываюць двух родаў. Яны могуць, папершае, прадстаўляць адвольную паузу або саўсім толькі адвольнае паслабленьне току паветра. Так, напр., галосны о мы можам па нашай волі паузамі або паслабленьнямі току паветра падзяліць на некалькі