гуку; конкрэтна-ж, у прыведзеных прыкладах артыкуляцыя губ, адпавядаючая у і і, пачынаецца адначасова з вымаўленьнем к. Такім чынам, мы можам нагляданьні проф. Богародзіцкага аб большай працягласьці артыкуляцыі губ, параўнаўча з часам гучэньня галасавых зьвязак пры асобным вымаўленьні галоснага, дапоўніць паказаньнем на тое, што і ў гуказлучэньнях таксама дзеяньне губ (якое адпавядае данаму галоснаму), пачынаючыся яшчэ ў момант вымаўленьня зычнага, больш працяжнае, чым дзеяньне гартані.
Галосныя гукі звычайна падлягаюць уплыву ня толькі наступнага, але і папярэдняга гукаў. З акустычнага боку гэтыя рознастайныя адценьні галосных тлумачацца рознастайнасьцю вышыні характэрнага тону. Калі возьмем тры словы бабу, рад і снасьць, у іх вышыня а, у выніку двубаковага ўплыву рознастайных суседніх гукаў, акажацца рознастайнай; самы нізкі тон мае а ў бабу, самы высокі ў слове снасьць; таму а ў сл. бабу бліжэй да о.
Але ні пераходных гукаў, ні адценьняў вымаўленьня мы звычайна не заўважваем, таму што гэтаму перашкаджаюць, ствараючыяся ў нашай псыхіцы ў выніку абстракцыі, агульныя, тыпічныя ўяўленьні, якія і абумоўліваюць псыхолёгічную памылку, прымушаючы нас не заўважваць адхіленьні ад нормальнага вымаўленьня. Гэтым агульным гукавым уяўленьням — тыпам Бодуэн-дэ-Куртэнэ (Об отношении русского письма к русскому языку, С-ПБ. 1912), а сьледам за ім яго вучань Шчэрба (Русские гласныя в качественном и количественном отношениях, С-ПБ. 1912) даюць назву фонэмаў.
Псыхолёгічнай прычынай узьнікненьня фонэмаў зьяўляецца асоцыяваньне з адрозьненьнем у сэнсавым баку слоў. Так, напр., фонэмамі данае мовы будуць ня толькі агульныя ўяўленьні асобных гукаў, але таксама, напр., адрозьненьне ў цьвёрдасьці і мяккасьці вымаўленьня зычных, калі з ім можа зьвязвацца адрозьненьне ў значэньні (пар., напр., т і т, у бит і бит‘, г.-ё. бить). Адрозьненымі фонэмамі зрабіліся ў францускай мове розныя адценьні вымаўленьня е, якія асоцыююцца з розьніцай у сэнсе слоў, напр. dè i dais.
Проф. Томсон супярэчыць, аднак, супроць вучэньня аб фонэме і яе азначэньні, як уяўленьня тыпічнага вымаўленьня (Отзыв о сочинении Л. В. Щербы „Русския гласныя“, отд. отт. из „Отч. о 15-м присуждении премии митроп. Макария“, стр. 45-46). Нельга лічыць, па думцы Томсона, тыповым якое-небудзь адно адценьне таго ці іншага зычнага, таму што пры адных умовах адно адценьне зьяўляецца нормальным, пры другіх — другое. „Больш нізкае адценьне а ў бабу так-жа сама тыповае, як і больш высокае у стать“.
Але мы ўсё-ж такі лічым псыхолёгічна праўдападобным факт вытварэньня ў нашай псыхіцы фонэмаў, паколькі