Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лабіялізаваныя ü, ö існуюць і ў расійскай і блр. мове. Звычайна ü чуецца ў словах: людей, стараюсь — (Ол. Брок „Очерк физиологии славянской речи“, Спб. 1910, стар. 126). У якасьці прыкладу ӧ ў расійск. мове Шахматаў прыводзіць слова тётя (Очерк современн. русск. литературн. языка; курс, читанный в Спб. унив. в 1911-12 г.).

Ці зьяўляецца галосны лабіялізованым ці не, губы, аднак, прымаюць наогул удзел, хаця-б тым, што павінны прыціснуцца да зубоў, як, напр., пры і.

Гэта дзеяньне губ пры асобным вымаўленьні галоснага амаль удвая працяжнейшае, чым дзеяньне гартані, як на гэта паказаў проф. Богародзіцкі (Курс экспериментальной фонетики, вып. III, 1922, стар. 64). Бывае гэта дзеля таго, што артыкуляцыя губ пачынаецца крыху раней і канчаецца крыху пазьней ад гучэньня галасавых зьвязак, у чым нас можа ўпэўніць простае нагляданьне.

Існуе таксама залежнасьць паміж вышынёю ўласнага гуку ротавай поласьці і шырынёй яе, прычым было заўважана, што памяншэньне шырыні рэзонуючай поласьці каля атворыны паніжае гук, памяншэньне-ж шырыні поласьці з процілеглага боку паніжае ўласны гук рэзонатара. Найбольшае павышэньне характэрнага тону дасягаецца пры вытварэньні гуку і, якому адпавядае самы кароткі рэзонатар; гэтае пакарачэньне рэзонатара дасягаецца, папершае, паляталізацыяю і, падругое, адсутнасьцю ўдзелу губ.

Паляталізацыя заключаецца ў прыбліжэньні кончыка языка да самай пярэдняй часткі цьвёрдага паднябеньня. У гэтым выпадку язык прымае ўгнуты, або так званы корональны стан.

Пакарачэньню рэзонатара пры вытварэньні гуку і дапамагае таксама адсуваньне губ.

Трэба паказаць яшчэ на тое, што, у сапраўднасьці, пад‘ём сьпінкі языка, падзяляючы ротавую поласьць на дзьве рознастайнай велічыні часткі, стварае два рэзонатары: пярэдні і задні; але апошні, аднак, ня йграе такой ролі, як пярэдні рэзонатар. Пры апусканьні языка, г. ё. пры вытварэньні шырокіх галосных а, ä, — абодва рэзонатары зьліваюцца ў адзін агульны.

І вось, канчаючы агляд галосных гукаў, мы бачым, што ў іх вытварэньні галоўная роля адводзіцца гукам, якія выходзяць з ротавай поласьці. Ці прымем мы тэорыю рэзонансу Гельмгольца або згодзімся з поглядам проф. Томсона аб тым, што гукі ротавай поласьці незалежны ад гукаў самога голасу, ясна тое, што якраз вышынёй і складам тонаў, якія вытвараюцца ў ротавай поласьці, і абумоўліваецца розьніца галосных гукаў. Калі мы разложым на аналітычным апараце Koenig‘a пэўны галосны гук на парцыяльныя тоны, з якіх ён