Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нарэшце, такія словы, як трэск, грукат, булькатаць, пырхаць, жук, бзыкаць, храбусьцець, чырыкаць, цурубоніць.

Найбольш цікавай зьяўляецца трэцяя катэгорыя — гукавыя вобразы, якія падражаюць не слухавым успрыманьням: зрокавым, датыкальным і інш. Падобнага роду словы таксама не вынікаюць з сьвядомага перайманьня. Галоўным імпульсам пры ўтварэньні гэтай катэгорыі пераймальных гукаў зьяўляецца падабенства пачуцьця.

Пачуцьцё, якое выклікаецца, напр., якім-небудзь зрокавым успрыманьнем, інстынктыўна пабуджае нас да ўтварэньня гуку, успрыманьне якога (складзенае з слухавога адчуваньня і адчуваньня, якое атрымліваецца ад артыкулюючых органаў) асоцыюецца з тым самым пачуцьцём.

Сярод гукавых вобразаў асабліва заслугоўваюць увагі „натуральныя гукавыя мэтафоры“.

Сутнасьць яе мы выясьнім на наступных прыкладах.

Амаль што ва ўсіх інда-эўропэйскіх і сэміцкіх мовах корань слова, што азначае дзеяньне лізаць, прадстаўляе злучэньне гуку л з мяккім галосным гукам е або і; расійскае лизать, літоўскае lèżiú, нямецкае lecken, лацін. lingo, грэц. λειχω, санскр. lihami. Прыведзены рад слоў зьявіўся з інда-эўропэйскага кораню leigh.

Гэты корань зьяўляецца натуральнай гукавой мэтафорай. Артыкуляцыйныя рухі органаў мовы пры ўтварэньні гукавога злучэньня ліз— або leź—, натуральна як-бы падражаюць знадворным, об‘ектыўным раздразьненьням: коўзаньне языка па нёбу як-бы сымболізуе наогул процэс лізаньня.

Падобную гукавую форму мае таксама корань lіp— у цэлым шэрагу інд.-эўроп. моў: расійск. липнуть, ст.-слав. льпѣти, літоўскае lipti, грэцкае λιπός. Рухі органаў мовы, якія служаць для вытварэньня гукаў гэтага кораню, падобны з фізыолёгічнымі ўмовамі вытварэньня гукавога злучэньня ліз— і, у сваю чаргу, сымболізуюць процэс прыліпаньня.

Такім чынам, мы бачым, натуральныя гукавыя мэтафоры могуць быць супастаўлены з сымболічнымі жэстамі.

Але самым унівэрсальным відам натуральных мэтафор зьяўляюцца назвы айца і мацеры ва ўсіх амаль што мовах.

У большасьці моў, індаэўропэйскіх і неіндаэўропэйскіх, у іменьнях айцец чуецца выбуховы зычны р, d, t, які на слух робіць уражаньне цьвёрдасьці, паміж тым як працяжны насавы m, n, які зьяўляецца ў назвах мацеры, робіць уражаньне больш мяккага гуку.

Гэтая розьніца ў слухавых адчуваньнях адпавядае, зразумела, розьніцы пачуцьцяў, якія перажывае дзіцё, як пабачыць айца і мацеру.

Натуральнымі гукавымі мэтафорамі зьяўляюцца таксама рознага роду прасторавыя абазначэньні. У прыслоўях месца і паказальных займеньніках, якія служаць для абазначэньня