Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знаёміць не адзін раз цытаваная намі дысэртацыя проф. Грунскага „Очерки по истории разработки синтаксиса славян. языков“, I т., які прысьвечаны вучэньню Потэбні, ІІ т. — агляду ўсіх прац іншых вучоных па гэтаму пытаньню. Зьяўляючыся ў сучасны момант амаль адзіным падручнікам пры вывучэньні гісторыі распрацоўкі сынтаксу, гэта кніга, аднак, ня можа прэтэндаваць на самастойнасьць дасьледзін, калі ня лічыць даданага да яе разгляду мовы Зографскага Е. Зьяўляючыся звычайным перакладам розных думак, перакладам, які не падлягае пэўнаму пляну, яна не дае якога-небудзь новага, крытычнага асьвятленьня выкладаных пытаньняў; аўтар яе абмяжоўваецца толькі заўвагамі аб тым, ён згодзен ці ня згодзен з тэй ці іншай думкай, што трэба было-б разьмеркаваць матэрыял у такім-то парадку.

Шмат ведаў дае таксама грунтоўная праца акад. І. В. Ягіча „История славянской филологии“ (Энциклоп. славянск. филолог., вып. 1), па поваду якое яе рэцэнзэнт — акад. Сьпяранскі (Изв. отд. р. яз. и слов. Р. Ак. Н. т. ХѴ, кн. 2-я, стар. 167—179) заўважыў, што „ў яго (Ягіча) асобе славянская філёлёгія атрымала свайго летапісца, у яго „Истории“ — буйнае здарэньне ў сваёй гісторыі“.

Вылажэньне вучэньня Потэбні, Аўсяніка-Кулікоўскага, Буддэ, Багародзіцкага і інш., галоўным чынам, у прыстасаваньні да пытаньняў выкладаньня роднае мовы, знаходзім у кнізе І. П. Плотнікава „Методическая трилогия. 1-я ч. Психологическая школа в языкознании и методике русского языка“ (выд. 2-е, Курск, 1921).


Дадатковыя бібліографічныя паказаньні.

Апрача памянёных ужо прац па агульнаму мовазнаўству і яго розных аддзелах — Томсона, Багародзіцкага, Буддэ, Ушакова, Ол. Брока, Мэйе, і шмат інш., назаву яшчэ некалькі кніг больш агульнага популярнага характару. Кульбакін „Языкознание“ (у VII т. „Народной Энциклоп.“, Харкаў, 1911); Кудраўскі „Введение в языкознание“, 2, 1913 г.; Паржанскі „Элементы языковедения и истории русского языка“, М. 1910; Рыхтэр „Как мы говорим“; перак. з ням., 1913 г. Sandfeld—Yensen „Die Sprachwissenschaft“ (1915); перакл. на украінск. мову проф. Тымчэнкам (Язикознавство, Камянець на Поділлю, 1920); Сьвянціцкі „Основы науки про украінську мову“ (Киів, 1917).

Заслугоўваюць яшчэ ўспамінаў сьціслы, але месцамі ўдалы „Основной курс общего языкознания“ (Птб., 1897) А. Л. Пагодзіна і „Опыт введения в изучение русского литературного языка письма“ (Варшава, 1911) А. В. Міхайлава.