Перайсці да зместу

Старонка:Асноўныя пытаньні мовазнаўства (1926).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па сынтаксу (Міклошыча, Ягіча і Вондрака) і параўнаем іх вучэньне з вучэньнем расійскіх мовазнаўцаў.

У вадным годзе з І т. „Запис. по рус. грамматике“ Потэбні вышла ў сьвет праца Міклошыча „Vergleichende Syntax der slavischen Sprachen“, якая, аднак, ня гледзячы на выстарчальную колькасьць прыведзенага Міклошычам фактычнага матэрыялу, запазычанага, галоўным чынам, з народнай поэзіі, значна ўступае працам Потэбні па каштоўнасьці вывадаў, якія прапаноўвае аўтар. Прычынай гэтага профэсар Грунскі правільна лічыць прыняты Міклошычам мэтод досьледу. Міклошычу азначэньні і вывучэньні частак мовы адыходзіць ня з сказу, у якім зараджаюцца ўсе граматычныя катэгорыі, як гэта робяць Потэбня і Ягіч; Міклошыч азначае часткі мовы незалежна ад іх ролі ў сказе, азначае толькі па іх знадворных азнаках, якія ім уласьцівы.

„Vergleichende Syntax“ складаецца з дзьвюх частак: І частка „О знании частей речи“ і II ч. „О знании словесных форм“, прысьвечанай зьмене гэтых частак мовы — пытаньню аб склонах і аб дзеяслоўных формах.

Адзначаючы розьніцу паміж назоўным і прыметным, Міклошыч паказвае, што розьніца паміж імі па значэньні складаецца ў тым, што першае абазначае насіцеля азнакі, а другое не абазначае насіцеля, розьніца-ж па форме складаецца, папершае, у розных суфіксах і, падругое, у тым, што назоўнае ня можа, падобна прыметнаму, зьмяняцца па родах і ступенях прыраўнаваньня.

У выкладаньні асобных склонаў проф. Грунскі паказвае на наступныя няправільнасьці.

Міклошыч, як і Вондрак у пазьнейшы час, вельмі сьмела лічыць зварот accusativus cum infinitivo ў славянскіх мовах запазычаньнем з клясычных моў. Пераважней, па думцы проф. Грунскага, тая асьцярожнасьць, з якой вырашае гэтае пытаньне Потэбня.

У родным склоне славянскіх моў Міклошыч бачыць спадчыну двух склонаў інда-эўроп. прамовы: старадаўняга ablativus‘a i genetivus‘a. Рознавіднасьцю род. склону ў славянскіх мовах зьяўляецца таксама genetivus partitivus.

У выкладаньні прыладнага склону Міклошычам дапушчана наступная памылка. Падобна Буслаеву, прэдыкатыўны прыладны Міклошыч лічыць больш старадаўнім зваротам, чым назоўны прэдыкатыўны. Няправільнасьць гэтай думкі была даведзена Потэбняй у II т. яго „Записок по рус. грам“.

Галоўнай працай Ягіча па сынтаксу зьяўляецца яго „Beiträge zur slavischen Syntax“ (Wien, 1899).

У сваім сынтаксе Ягіч адыходзіць з больш правільнага пункту погляду — з вывучэньня сказу; разыходзячыся з многімі няправільнымі вывадамі Міклошыча, Ягіч набліжаецца хутчэй да поглядаў Потэбні. Так, набліжаючыся да думкі